Ва ўзброеных сілах Беларусі з’явілася камандаванне сілаў спецаперацый

Ва ўзброеных сілах Беларусі створанае камандаванне сілаў спецыяльных аперацыяў, якое закліканае планаваць, распрацоўваць і забяспечваць дзейнасць сілаў спецыяльнага прызначэння. Пра гэта 22 чэрвеня паведаміў начальнік Генеральнага штабу генерал-лейтэнант Сяргей Гурулёў.

Пры гэтым ваенаначальнік адзначыў, што гаворка вядзецца пра род войскаў, а не пра від узброеных сілаў.

Камандуючага сіламі спецыяльных аперацыяў прызначыць прэзідэнт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі