Ва ўсіх абласцях Беларусі рыхтуецца хваля сацыяльных пікетаў

Прафсаюз працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці рыхтуе ва ўсіх абласцях Беларусі сацыяльныя пікеты. Паводле словаў аднаго з прафсаюзных лідэраў Аляксандра Бухвостава, мэтай акцыі з’яўляецца абарона сацыяльных ільготаў і працяг барацьбы за адмену кантрактнай сістэмы.

Пікеты запланаваныя ў 15 гарадах краіны. Першы мусіць адбыцца 13 ліпеня ў Жлобіне, а закончыць серыю акцый 8 жніўня пікет у Слуцку.

Аднак застаецца пытанне, ці будуць дазволеныя мясцовымі ўладамі прафсаюзныя акцыі, тым больш, што ў Гомелі і Барысаве ўжо былі факты адмовы. Вось што сказаў у інтэрв’ю “Еўрарадыё” Аляксандр Бухвостаў:

“Мы па законе заяўляем, яны нам усёроўна не дазваляюць. Таму тут павінен быць такі грамадскі рэзананс, калі яны не будуць дазваляць нам сацыяльныя пікеты”.

Бухвостаў спадзяецца, што акцыі будуць падтрыманыя прадстаўнікамі іншых дэмакратычных арганізацый і партый. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі