Ва ўрадзе РБ усё яшчэ разлічваюць абсталяваць ПП "Новая Гута", але пазней

Пункт пропуску "Новая Гута" /  newsgomel.by
Пункт пропуску "Новая Гута" /  newsgomel.by

Урад Беларусі працягнуў тэрмін рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па будаўніцтве зоны чакання на ўездзе ў пункт пропуску "Новая Гута" на беларуска-ўкраінскай мяжы ў Гомельскай вобласці.

Першапачаткова меркавалася, што зручная стаянка і электронная чарга з'явіцца тут ужо сёлета. Зона чакання была разлічаная на 220 машын, тут жа мусілі з'явіцца санітарная зона і крама. Але ўрад прыняў рашэнне (тэкст пастановы апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале) і працягнуў тэрмін рэалізацыі праекта да 2025 года ўключна.

Першапачаткова планавалася з часам абсталяваць у "Новай Гуце" яшчэ і стацыянарны інспекцыйна-надглядны комплекс. Гэты комплекс мусіў з'явіцца да 2023 года ў межах праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі. 

Нагадаем, што цяпер руху праз пункт пропуску "Новая Гута" практычна няма, бо з пачаткам вайны Украіна закрыла мяжу з Беларуссю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі