Ва ўрад Беларусі ўнеслі абноўлены праект антыманапольнага закона

Ва ўрад Беларусі ўнеслі абноўлены праект антыманапольнага закона. Яго падрыхтавала Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Як адзначае БЕЛТА, праект закона "Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб супрацьдзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі" падрыхтаваны з улікам правапрымяняльнай практыкі, міжнародных прававых актаў, якія складаюць права Еўразійскага эканамічнага саюза, закона "Аб абароне канкурэнцыі", а таксама станоўчага вопыту ў сферы антыманапольнай палітыкі дзяржаў-чальцоў ЕАЭС.

Асаблівая ўвага была нададзена развіццю інстытута абароны ад нядобрасумленнай канкурэнцыі. У асобныя артыкулы вылучылі і канкрэтызавалі такія формы нядобрасумленнай канкурэнцыі, як увядзенне ў зман, некарэктнае параўнанне гаспадарчага суб'екта ці яго тавару. Больш падрабязна пра праект закона гл. тут.