Ва ўкраінскі парламент паступіў законапраект аб выхадзе краіны з СНД

У Вярхоўнай Радзе Ўкраіны ў чацвер зарэгістраваны законапраект аб дэнансацыі дамовы аб стварэнні СНД. Аўтарам законапраекта з'яўляецца дэпутат прапрэзідэнцкай фракцыі "Наша Ўкраіна - Народная самаабарона", лідэр умерана нацыяналістычнай Украінскай народнай партыі Юры Кастэнка. Дакумент паступіў у Раду 14 жніўня, паведамляе Lenta.ru.

Украінскі парламент адновіць працу пасля вакацый 1 верасня. Нагадаем, сёння рашэнне аб выхадзе з СНД аднагалосна падтрымаў парламент Грузіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі