Ва Украіне заявілі пра затрыманне падазраваных у забойстве Паўла Шарамета

Ва Украіне заявілі пра затрыманне падазраваных у забойстве Паўла Шарамета

Ва Украіне заявілі пра затрыманне падазраваных у забойстве беларускага журналіста Паўла Шарамета. Міністр унутраных спраў Арсен Авакаў напісаў пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook. Паводле яго слоў, падазраваных затрымала Нацыянальная паліцыя і, са згоды Генпракуратуры, аб'яўляе затрыманым "абгрунтаванае падазрэнне". Авакаў падкрэслівае, што затрыманне гэтых асоб стала вынікам складанай і вялікай працы шматлікіх спецыялістаў. Украінскі міністр спадзяецца, што зроблены "важны крок да поўнага раскрыцця справы".

Павел Шарамет — вядомы журналіст, які працаваў у Беларусі, Расіі, а ў апошнія гады жыцця — ва Украіне. Яго аўтамабіль быў узарваны ў Кіеве 20 ліпеня 2016 года. Паўлу было 44 гады. Яго пахавалі ў Мінску на Паўночных могілках.

Музыка гурта Riffmaster, удзельнік вайны на Данбасе Андрэй Антоненка аб'явіў, што яго падазраюць у забойстве Шарамета. Вядома, што ён — аўтар гімну Сіл спецыяльных аперацый Украіны. Іншая падазраваная — валанцёр, доктар Юлія Кузьменка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Ва Украіне заявілі пра затрыманне падазраваных у забойстве Паўла Шарамета
Андрэй Антоненка / Facebook
Ва Украіне заявілі пра затрыманне падазраваных у забойстве Паўла Шарамета
Юлія Кузьменка / facebook.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі