Ва Украіне забаранілі выкарыстанне расійскай неанацысцкай сімволікі

Ва Украіне забаранілі выкарыстанне расійскай неанацысцкай сімволікі

Вярхоўная Рада Украіны прызнала Расію дзяржавай-тэрарыстам і забараніла выкарыстанне расійскай неанацысцкай сімволікі. 

Літары "Z" і "V" прызнаюцца сімволікай ваеннага ўварвання Расіі ва Украіну, калі іх выкарыстанне адпавядае прыкметам, вызначаным новым законам. 

Як вядома, гэтымі літарамі пазначаецца раійская вайсковая тэхніка, якая едзльнічае ў вайне супраць Украіны. Расійскія прыхільнікі вайны зрабілі гэтыя літары сваімі сімваламі.

Таксама Вярхоўная Рада забаранілі любую прапаганду расійскага неанацысцкага таталітарнага рэжыму і акту агрэсіі супраць Украіны з боку Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі