Дырэктар ЦРУ прапанаваў правесці сустрэчу Трампа, Пуціна і Зяленскага

Джон Рэткліф

Джон Рэткліф / Getty Images

Дырэктар ЦРУ прапанаваў правесці трохбаковую сустрэчу Трампа, Пуціна і Зяленскага. Раней адміністрацыя ЗША ўжо прапаноўвала арганізаваць такую ​​сустрэчу, але Пуцін адкінуў гэтую ідэю.

Джон Рэткліф наведаў Маскву 25-га жніўня. Ён сустрэўся з дырэктарам Службы знешняй разведкі Расіі Сяргеем Нарышкіным і кіраўніком ФСБ Аляксандрам Бортнікавым. Паводле Axios, адной з мэтаў паездкі было высветліць, ці змогуць кіраўнікі расійскіх спецслужбаў пераканаць Пуціна ў неабходнасці перамоваў з Украінай пры пасярэдніцтве ЗША.

Трамп назваў паездку Рэткліфа ў Маскву "звычайнай працоўнай практыкай". У ЦРУ візіт не каментавалі.

Уладзімір Зяленскі 28-га жніўня падзякаваў Вашынгтону за "неабходную танальнасць размовы з Расіяй". А кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Кірыл Буданаў дапусціў, што расійска-ўкраінскія перамовы пры пасярэдніцтве ЗША могуць аднавіцца ў верасні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.