Прэм'ер Польшчы: Расія рыхтуецца да эскалацыі ў рэгіёне

Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск

Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск / Agencja Wyborcza.pl

Расія рыхтуецца да эскалацыі ў рэгіёне, заявіў прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск падчас сустрэчы ў "Кампусе Польшчы будучага" (Campus Polska Przyszłości).

"Сёння ніхто не сумняваецца [у магчымасці расійскай правакацыі]. Гэта звязана не толькі з візітам кіраўніка ЦРУ ў Маскву; гэтыя сігналы былі вядомыя грамадскасці на працягу многіх тыдняў. Зразумела, што Расія рыхтуецца да эскалацыі напружанасці як у вайне з Украінай, так і ва ўсім рэгіёне. Восень і зіма, як чакаецца, будуць вырашальнымі для Расіі", — заявіў Туск.

Польскі прэм'ер падкрэсліў, што Польшча "павінна быць гатовая да розных сцэнароў развіцця падзей".

"Наступныя сем-восем месяцаў, безумоўна, будуць вырашальнымі. Украінска-расійская вайна знаходзіцца на пераломным этапе", — дадаў ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.