Ва Украіне забаранілі беларускія лекі. Адпаведны загад 19 сакавіка падпісала Міністэрства аховы здароўя Украіны.
Спіс змяшчае 39 найменняў. З імі можна азнаёміцца на сайце ўкраінскага ведамства.
"Лекавыя сродкі, указаныя ў пераліку, ужо ўвезеныя і выпушчаныя ў абарачэнне на тэрыторыі Украіны, можна прадаваць і выкарыстоўваць ва Украіне да заканчэння іх тэрміну прыдатнасці", — удакладняецца ў паведамленні.