Ва Украіне выпускалі фальшывае "беларускае масла" ў прамысловых маштабах

Ва Украіне выпускалі фальшывае "беларускае масла" ў прамысловых маштабах

Ва Украіне завялі крымінальную справу на вытворцаў сметанковага масла, якое нелегальныя вытворцы выдавалі за беларускі брэнд. Фальшывы прадукт выпускалі ад імя неіснуючага ААТ "Гомель Прадукт". Гэтае масла сумнеўнай якасці стала трапляць на кіеўскія рынкі болей як за год таму і яго вытворчасць дасягнула прамысловых маштабаў, піша gomel.today

У пачатку чэрвеня ў Харкаўскай вобласці паліцыя распачала крымінальную справу за махлярства. Праваахоўнікі зрэагавалі на заяву пакупніка, які набыў масла на рынку і засумняваўся, што гэта сапраўды беларускі прадукт. Літаральна на наступны дзень пасля паступлення заявы затрымалі кіроўцу аўтамабіля, які развоўіў тавар па гандлёвых пунктах Харкава і Харкаўскай вобласці. У яго знайшлі болей за 300 кардонных скрыняў з маслам, да вытворчасці якога беларусы не мелі дачынення.

Вытворцу "фальшака" цяпер шукаюць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі