Ва Украіне турыстычны аўтобус з Беларусі трапіў у ДТЗ (фота, відэа)

Ва Украіне турыстычны аўтобус з Беларусі трапіў у ДТЗ (фота, відэа)

Ва Украіне турыстычны аўтобус з Беларусі трапіў у ДТЗ — з'ехаў з дарогі ў кювет і знёс плот. Адбылося гэта ўначы 22 жніўня каля Каламыі ў Івана-Франкоўскай вобласці. Як інфармуе сайт ntktv.ua, у салоне быў 41 чалавек — грамадзяне нашай краіны ехалі на адпачынак. На шчасце ніхто з іх не пацярпеў. Аўтобус атрымаў пашкоджанні.

Кіроўца кажа, што ў аўтобусе раптоўна адмовілі тармазы. Праваахоўнікі мяркуюць, што ён мог заснуць за рулём. На яго склалі адміністрацыйны пратакол.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі