Ва Украіне расследуюць пастаўку цягніка з палівам з Беларусі для расійскай арміі

Ва Украіне расследуюць пастаўку цягніка з палівам з Беларусі для расійскай арміі. Ён пераехаў мяжу за дзень да пачатку вайны. Яшчэ праз некалькі дзён украінская артылерыя частку цыстэрнаў знішчыла.

Як паведамляе Офіс генеральнага пракурора Украіны, расследаванне паказала, што беларускія кампаніі пастаўлялі дызельнае паліва ўкраінскім фірмам. Аднак "гэтае паліва прызначалася для запраўкі вайсковай тэхнікі расійскай арміі пасля яе ўварвання праз паўночныя межы". 26 лютага цягнік знаходзіўся на станцыі "Нізкоўка" ў Чарнігаўскай вобласці і трапіў пад абстрэл. У красавіку, пасля выгнання расійскіх войскаў, на станцыі працавалі следчыя. Высветлілася, што больш за паўсотні вагонаў-цыстэрнаў прыдатныя для выкарыстання. Суд наклаў на іх арышт. А пасля іх перадалі ў кіраванне Агенцтву па выяўленні і менеджменце актываў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.