Ва Украіне помнік Леніну перарабілі ў помнік ураджэнцу Беларусі (фота)

Ва Украіне помнік Леніну перарабілі ў помнік ураджэнцу Беларусі (фота)

Ва Украіне ў Запарожскай вобласці пачалі перарабляць помнікі Леніну ў помнікі нацыянальным дзеячам. Гэта аказалася значна танней, чым дэмантаж старога помніка і выраб новага. Як паведамляе сайт ukrinform.ua, у Новааляксееўцы помнік правадыру бальшавіцкай партыі стаў асновай для помніка аўтару першай украінскай канстытуцыі Філіпу Орліку (1672 — 1742). Ён, дарэчы, ураджэнец Беларусі (вёска Касута на Вілейшчыне). На помніку “падправілі” знешнасць, вопратку, дадалі пісталет і шаблю. Мясцовым уладам гэтая “аперацыя” каштавала каля 7 тысяч грывен (каля 270 долараў).

Ва Украіне помнік Леніну перарабілі ў помнік ураджэнцу Беларусі (фота)
Фота: ukrinform.ua
Ва Украіне помнік Леніну перарабілі ў помнік ураджэнцу Беларусі (фота)
Фота: ukrinform.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі