Ва Украіне пачалі крымінальную справу за тое, што прадстаўнікі батальёна "Тэрор" збілі добраахвотніка палка Каліноўскага. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 6 снежня ў Кіеве расказаў прадстаўнік палка Мікалай Дземідзенка.
Ён не ўдакладніў, паводле якога артыкула пачалі крымінальную справу і супраць каго канкрэтна.
Як паведамляе "Медыязона", 28 лістапада ў чаце "Беларускі Дом ва Украіне" з'явілася паведамленне, што ў Мікалаеве байцы батальёна "Тэрор" захапілі і катавалі добраахвотніка з палка Каліноўскага. Паведамлялася, што байца прымусілі сказаць пад відэазапіс, быццам ён займаўся марадзёрствам у Аляксандраўцы, "схілялі да суіцыду і прапаноўвалі забіць куратара ГУР".
Прадстаўнік батальёна "Тэрор" Радзівон Батулін на запыт журналістаў "Медыязоны" адказаў, што не мае часу "на абвяржэнне ўсёй х...ні, якую ён кожны дзень чуе пра батальён".