Ва Ўкраіне міліцыянт застрэліў рабаўніка з Беларусі

49-гадовага рабаўніка з Беларусі застрэліў міліцыянт ва ўкраінскім горадзе Крывы Рог (Днепрапятроўская вобласць). Мужчына разам з памочнікам зайшоў у ювелірную краму, звязаў прадавачку і пачаў збіраць "здабычу".
Як паведамляе сайт podrobnosti.ua, спрацавала сігналізацыя і на месца прыехала міліцыя. Рабаўнікі спрабавалі вырвацца з памяшкання і нават адабраць пісталет у аднаго з праваахоўнікаў. Міліцыянт у адказ пачаў страляць і забіў аднаго з мужчынаў, іншы ўцёк.

Каля крамы быў знойдзены мікрааўтобус Mercedes-Benz Sprinter з беларускімі нумарамі. Цяпер ідзе пошук другога рабаўніка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі