Ва Украіне аштрафавалі беларуса, які ішоў на радзіму па чыгунцы

Ва Украіне аштрафавалі беларуса, які ішоў на радзіму па чыгунцы

Ва Украіне аштрафавалі беларуса, які ішоў на радзіму па чыгунцы. Мужчына спрабаваў нелегальна перайсці мяжу, але яго затрымалі ў 30 метрах ад яе. Здарэнне адбылося 25 чэрвеня, а нядаўна Рэпкаўскі раённы суд Чарнігаўскай вобласці прысудзіў грамадзяніну Беларусі штраф у памеры 3400 грыўняў (каля 130 долараў) за спробу незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы. Як інфармуе Радыё Свабода, на судовае пасяджэнне парушальнік не з'явіўся, таму невядома, як ён патлумачыў памежнікам свае дзеянні.

Калі ў Беларусі незаконнае перасячэнне мяжы — гэта крымінальнае злачынства, дык ва Украіне — адміністрацыйнае правапарушэнне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі