Вы тут

Узламаны тэлеграм-канал беларускіх медыкаў "Белыя халаты"

Узламаны тэлеграм-канал

Узламаны тэлеграм-канал беларускіх медыкаў "Белыя халаты", які меў больш за 50 тысяч падпісчыкаў. Невядомыя памянялі аватарку на дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь, паставілі партрэт і цытату Лукашэнкі. І напісалі, што ім шкада медыкаў, якія чытаюць гэты канал.

Пазней медыкі пацвердзілі ўзлом і паведамілі, што "доступ страчаны толькі часткова". Яны стварылі рэзервовы тэлеграм-канал, які паабяцалі верыфікаваць праз іншыя тэлеграм-каналы: "Мы не здаемся, будзем і далей пісаць усю праўду па тэме медыкаў у Беларусі".

"Белыя халаты" пісалі пра акцыі пратэсту медыкаў, пра рэпрэсіі, пра ўмовы працы, крытыкавалі афіцыйную статыстыку па каранавірусе, падмацоўвалі свае словы дакументамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.