Увосень у Беларусь прыедуць чарговыя групы дзяцей з Данбаса

Аляксей Талай на старце праекту "Эстафета дабра" / БЕЛТА

Аляксей Талай на старце праекту "Эстафета дабра" / БЕЛТА

Увосень у Беларусь на адпачынак прыедуць чарговыя групы дзяцей Данбаса. Пра гэта заявіў паралімпіец Аляксей Талай.

"Я рады паведаміць добрую навіну, што рыхтуецца на восень ужо некалькі груп. Яны абавязкова да нас прыедуць. Запыт, вядома ж, вялікі. Усе бацькі хочуць, каб і паўторна іх дзеці прыехалі ў нашу добрую краіну. І пагалоска не толькі ў Данецкай Народнай Рэспубліцы, Луганскай Народнай Рэспубліцы — ужо распаўсюджваецца ў Запарожжы, на Херсоншчыне. І мы атрымліваем гэтыя паведамленні ад бацькоў і запэўніваем, што зробім усё магчымае",цытуе БЕЛТА словы Талая.

Ён заяўляе, што "Данбас проста дабраслаўляе Беларусь, шле добрыя малітвы на адрас кіраўніка дзяржавы". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі