Увосень Trubetskoy выдасць альбом і перастане спяваць песні "Ляпісаў"

Гурт Trubetskoy з восені адмовіцца ад хітоў "Ляпіса Трубяцкога" і пачне выступаць выключна з уласным матэрыялам, які будзе адрознівацца ад таго, што рабіў "Ляпіс". Тым больш,  цяпер гурт працуе над дэбютным альбомам, - заявіў прадзюсар гурта Яўген Калмыкоў сайту sputnik.by.
 
"Мы робім усе стаўкі на гэты альбом, таму што з восені гурт не больш не будзе выконваць песні з рэпертуару "Ляпіса Трубяцкога". Калі дэбютны альбом "пойдзе" — планы будуць грандыёзныя, калі не — няхай сядаюць у студыю і пішуць новы альбом", — заявіў Калмыкоў.

Нагадаем, раней Сяргей Міхалок абвінаваціў былых калег у незаконным выкарыстанні спадчыны "Ляпісаў". У сваю чаргу, "Трубяцкія" не сталі ладзіць "разборкі" з Міхалком, але запэўнілі, што спяваць песні "Ляпісаў" ім было дазволена афіцыйна.

Нагадаем, "Ляпіс Трубяцкі" спыніў існаванне 1 верасня 2014 года. У гэты ж дзень пра сябе заявілі два новыя гурты —  Trubetskoy з Паўлам Булатнікавым на вакале і Brutto — з Сяргеем Міхалком — мастацкім кіраўніком. За гэты час каманда Міхалка выпусціла дэбютны паўнафарматнік, шэраг кліпаў і сінглаў, Trubetskoy — некалькі новых сінглаў і кліп.

Trubetskoy адмовіцца ад песень Міхалка

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі