УСУ вызвалілі Ураджайнае ў Данецкай вобласці — Мінабароны Украіны

УСУ / facebook.com/GeneralStaff.ua

УСУ / facebook.com/GeneralStaff.ua

Узброеныя Сілы Украіны вызвалілі пасёлак Ураджайнае ў Данецкай вобласці, заявіла намесніца міністра абароны краіны Ганна Маляр. "Нашы абаронцы замацоўваюцца на рубяжах. Наступальныя дзеянні працягваюцца", — напісала яна ў Тэлеграм.

Тым часам расіяне мінулай ноччу зноў атакавалі Украіну дронамі. У штабе ўкраінскіх паветраных сіл кажуць, што збілі над Адэскай і Мікалаеўскай абласцямі 13 беспілотнікаў.

У Генштабе УСУ тым часам распавялі, што расіяне ў мінулыя суткі вялі наступ на Купянскім кірунку — у раёнах на паўднёвы ўсход ад Альшан і на ўсход ад Петрапаўлаўкі Харкаўскай вобласці. Гэтыя дзеянні, са слоў украінскіх вайскоўцаў, былі беспаспяховымі. Расіяне таксама спрабавалі наступаць і на Аўдзееўскім кірунку — нанеслі авіяўдары ў раёнах Аўдзееўкі і Невельскага. Але і тут, як вынікае са зводкі УСУ, поспеху ў праціўніка не было. Баі працягваюць і на іншых участках фронту. Расіяне наносяць авіяўдары і праводзяць артабстрэлы.

Сілы абароны Украіны са свайго боку прадаўжаюць наступаць на Мелітопальскім і Бярдзянскім кірунках: "замацоўваюцца на дасягнутых рубяжах, ажыццяўляюць захады контрбатарэйнай барацьбы", гаворыцца ўзводцы УСУ. Напярэдадні, па дадзеных Інстытута вывучэння вайны, украінскія войскі правелі наступальныя дзеянні па меншай меры на трох участках фронту і прасунуліся ў Луганскай вобласці і заходняй частцы Запарожскай вобласці.

ВСУ освободили Урожайное в Донецкой области — Минобороны Украины
Сітуацыя на фронце на 15 жніўня 2023 года / understandingwar.org

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі