Усталяванне калючага дроту на мяжы Латвіі і Беларусі адкладаецца

Усталяванне калючага дроту на мяжы Латвіі і Беларусі адкладаецца

Усталяванне часовай агароджы  на мяжы Латвіі і Беларусі адкладаецца. Кампанія, якая мусіла забяспечыць калючы дрот, прадала яго ў Літву, піша delfi.lv.

Кампанія прапанавала паставіць 12 кіламетраў дрота да пятніцы, 24 верасня. Аднак Агенцтва дзяржаўнай бяспекі замовіла 111 кіламетраў. Калі пастаўкі не адбудуцца своечасова, можа быць абвешчаны новы тэндар.

Пастаўшчыкі кажуць, што ў іх было 111 кіламетраў калючага дроту, але дзяржаўнае ведамства адклала падпісанне кантракта на два тыдні. Таму яны за гэты час прадалі дрот літоўцам. 

Журналісты высветлілі, што ў адпаведнасці з самым скептычным сцэнаром неабходная колькасць калючага дрота можа быць пастаўленая да 15 лістапада 2021 года. Штотыдзень у пункты памежнага кантролю могуць пастаўляць у сярэднім 16 кіламетраў калючага дроту.

Суседнія з Беларуссю краіны пачалі ўзмацняць свае межы (у тым ліку калючым дротам) у сувязі з мігранцкім крызісам. Еўрапейскія палітыкі вінавацяць афіцыйны Мінск у арганізацыі нелегальнай міграцыі ды называюць яе формай гібрыднай вайны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі