Успышка адру ва Украіне: за тыдзень захварэлі больш за 1400 чалавек

Успышка адру ва Украіне: за тыдзень захварэлі больш за 1400 чалавек

Ва Украіне за тыдзень на адзёр захварэлі 1407 чалавек, у тым ліку 756 дзяцей, перадае БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя Украіны.

Найбольшая колькасць новых выпадкаў захворвання на адзёр зарэгістраваная ў Вінніцкай, Валынскай, Кіеўскай, Львоўскай, Луганскай, Ровенскай, Чарнігаўскай абласцях і ў Кіеве.

Агулам ад пачатку года на адзёр ва Украіне захварэлі 15 261 чалавек, з іх 9018 — дзеці. Ад ускладненняў адру за гэты час памерлі восем чалавек — шасцёра дзяцей і двое дарослых.

Як вядома, сярод сёлетніх беларускіх выпадкаў захворвання на адзёр прынамсі адзін чалавек заразіўся падчас знаходжання ва Украіне. 

Медыкі нагадваюць, што абараніцца ад адру можна толькі з дапамогай вакцынацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі