Вы тут

Усіх музыкаў РСП асудзілі на 15 сутак

Музыкі "Разбітага сэрца пацана" падчас канцэрта / Еўрарадыё

Музыкам гурта "Разбітае сэрца пацана" Дзяніса Тарасенку і Аляксандра Кавалёва асудзілі на 15 сутак кожнага. Напярэдадні такі ж прысуд вынеслі франтмену гурта Паўлу Гарадніцкаму і басісту Андрэю Осіпчыку

Музыкаў затрымалі 13 лютага падчас канцэрта на базе ў Смалявіцкім раёне. Прэс-служба МУС заявіла, што там адбывалася несанкцыянаванае масавае мерапрыемства "пад выглядам музычнай вечарыны".

Дарэчы, на судзе ў віну Гарадніцкаму паставілі тое, што на канцэрце выкарыстоўваліся бел-чырвона-белыя сцягі і "выказвалі незадаволенасць у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.