Усе ўчастковыя інспектары ў вёсках Віцебшчыны атрымаюць транспарт

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Андрэйчанка паставіў перад раённымі ўладамі задачу забяспечыць транспартам усіх сельскіх участковых інспектараў.  Падрабязней у матэрыяле нашай карэспандэнткі Ядвігі Сташэўскай:

“Дзеля гэтага кожны раён Віцебшчыны за бюджэтныя сродкі павінен штогод набываць па адной службовай міліцэйскай машыне. Таксама раённыя ўлады абавязаны за кошт бюджэту забяспечыць міліцыянтаў мабільнай сувяззю. Абласны выканкам паказаў раённым прыклад, набыўшы першыя 18 аўтамабіляў. Днямі іх уручылі лепшым участковым інспектарам”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі