Усаў: Лукашэнка больш не кантралюе беларускую прапаганду. Яна працуе на Крэмль

Белпрапаганда знайшла сабе новага гаспадара, лічыць Усаў / libereco.org

Беларускія прапагандысты лічаць, што Лукашэнка больш нічога не вырашае ў Беларусі. Таму яны хутка ператварыліся ў праваднікоў рускага свету. Такую думку выказаў у эфіры Еўрарадыё палітолаг Павел Усаў.

Яны разумеюць, што яны актыў і апрацоўваюць інтарэсы Масквы. І што Лукашэнка і гэтая сістэма ім нічога не зробяць. Сумняюся, што Шпакоўскі мог бы сабе дазволіць такое у 2020 годзе ці Гігін. Ці нават у 2021 годзе.

Усаў узгадвае, як у 2018 годзе аўтары расійскага выдання Regnum былі асуджаныя ў Беларусі за распальванне нацыянальнай варожасці. Тады Рэспубліканская экспертная камісія вырашыла, што іх тэксты ставілі пад сумнеў суверынітэт Беларусі, абражалі беларускі народ, яго гісторыю, мову і культуру.

Цяпер за распальванне нацыянальная варожасці судзяць Андрэя Пачобута, а гэтыя спакойна ўжо не тое, што распальваюць нянавісць, а фактычна працягваюць ФСБшную гульню, што Беларусь — гэта Расія, што расійкае войска — наша войска. Фактычна, мы павінны як адно дзейнічаць з Расіяй. Няма тут ужо паўтаноў. Гэта фактычна словы і Пятроўскага, і Шпакоўскага.

Прапагандысты ў Беларусі ператварыліся ў расійскую праваенную партыю, працягвае эксперт. І пажаданні Лукашэнкі гэта партыя не ўлічвае.

Рускія будуць на гэтыю партыю ставіць, узмацняць яе, пашыраць. Тым больш, што для гэтага ёсць ўсе магчымыя інфармацыйныя і палітычныя інструменты, пачынаючы ад Sputnik і заканчваючы амбасадай расійскай.

Ёсць нейкія кволыя спробы “мы хацім міра”, нейкага паразумення. Пра гэта Лукашэнка казаў на праваслаўныя Каляды. Усё роўна гэты камунікат ніяк не рэалізуецца, рэпрэсіі працягваюцца і руская партыя дамінуе. І Лукашэнка нават нічога з гэтай рускай партыяй зрабіць не можа, — робіць выснову эксперт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.