Уругвайскі прэзідэнт прыйшоў на афіцыйнае мерапрыемства ў сандалях

Вонкавы выгляд кіраўніка дзяржавы выклікаў актыўнае абмеркаванне ў сацыяльных сетках і мясцовай прэсе, піша lenta.ru са спасылкай на Europa Press.



У той час як калегі прэзідэнта на афіцыйнае мерапрыемства з'явіліся ў гарнітурах і гальштуках, Мухіка аддаў перавагу звычайнай кашулі і закатаў штаны. Увагу фотарэпарцёраў таксама прыцягнулі доўгія жоўклыя пазногці на нагах 78-гадовага прэзідэнта Уругвая.



СМІ адзначаюць, што ва Уругваі і суседніх краінах усталявалася вельмі гарачая тэмпература. Днём паветра можа награвацца да 40 градусаў Цэльсія.



Хасэ Мухіка з'яўляецца прэзідэнтам Уругвая з сакавіка 2010 года. Яго называюць "самым бедным прэзідэнтам у свеце" з-за яго сціплага ладу жыцця. Амаль 90% свайго заробку Мухіка ахвяруе на дабрачыннасць, а сам жыве на 1200 долараў у месяц. Ездзіць прэзідэнт на сваім аўтамабілі Volkswagen Beetle 1987 года выпуску.



Фота — Reuters
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі