Уручэнне прэміі "Даём рады" адбудзецца 27 лютага

Уручэнне прэміі "Даём рады" адбудзецца 27 лютага

Уручэнне прэміі "Даём рады" пройдзе 27 лютага ў мінскім клубе Re:public. Такім чынам Еўрарадыё ўжо ў чацвёрты раз падвядзе музычныя вынікі года. 2015-ты выдаўся, як заўсёды, неадназначным у музычным плане, але багатым на рэлізы і бурлівым. За сыходзячы год нашы музыкі запісалі больш за 120 альбомаў, нечыя славутыя імёны сплылі ў беларускую музычную Лету, а нехта толькі паспеў заявіць пра сябе больш ці менш удала. Мы ўважліва сачылі за падзеямі і гатовыя раздаць усім па заслугах.

Сёлета мы крыху змянілі працэс галасавання, каб наша суб'ектыўнасць была больш зразумелай, пра што падрабязна распавядзём пазней, але прэмія і далей будзе адлюстроўваць меркаванне рэдакцыі.

Чацвёрты фестываль "Даём рады" па завядзёнцы збярэ лепшыя каманды беларускай альтэрнатыўнай сцэны, таму гарачы адрыў мы гарантуем. Лайн-ап і больш падрабязную інфармацыю чакайце неўзабаве.

Квіткі па прома-кошце з'явяцца ў продажы ўжо ў бліжэйшы час, сачыце за навінамі!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі