Урад рэкамендуе ўсім удзельнічаць у суботніку добраахвотна

Працоўную групу для падрыхтоўкі і правядзення рэспубліканскага суботніка ўзначаліў віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік. Рэкамендавана правесці рэспубліканскі суботнік на добраахвотнай аснове, паведамляе прэс-служба ўрада.

Грашовыя сродкі, заробленыя на працоўных месцах у дзень суботніка, у добраахвотным парадку пералічваюць праз раённыя і гарадскія выканкамы ў аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі