Урад Расіі перадаў Брэсту 2 тысячы дзіцячых кніг

Цырымонія перадачы дзіцячых кніг адбылася 20 студзеня ў брэсцкай дзіцячай бібліятэцы імя Пушкіна. Бібліятэка і пяць гарадскіх школаў атрымалі мастацкую, гістарычную і даведачную літаратуру.

Уручалі кнігі віцэ-консул генеральнага консульства Расійскай Федэрацыі ў Брэсце Вольга Камарова і старшыня рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Рускае таварыства” Сяргей Моладаў.

Дарэчы, незадоўга да гэтай акцыі Расія перадала Брэсцкай вобласці ўжо 6 тысяч кніг для дзяцей. Яны патрапілі ў школы вобласці.

Такія акцыі расійскае генеральнае консульства і грамадская арганізацыя расійцаў ладзяць пяты год. За гэты час школы, бібліятэкі і музеі Брэстчыны атрымалі больш за 60 тысячаў кніг.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі