Вы тут

Урад падтрымаў "Белшыну" і "Лакафарбу", якія трапілі пад санкцыі ЗША

Урад падтрымаў "Белшыну" і "Лакафарбу" / БЕЛТА

Дзяржаўныя арганізацыі абавязаныя купляць шыны толькі з адной крыніцы — "Белшыны". Пра гэта гаворыцца ў пастанове Саўміна №261 ад 4 траўня 2021 года. 

Тое самае датычыць і закупкі лаку і фарбаў: іх таксама будуць купляць з адной крыніцы — лідскай "Лакафарбы". 

Абодва прадпрыемствы трапілі сёлета пад эканамічныя санкцыі ЗША, як і ўвесь канцэрн "Белнафтахім". 

Дарэчы, "Белшына" ў 2020 годзе мела страты ў памеры 191,6 млн рублёў. "Лакафарба" таксама стратная, хаця і не так моцна, як бабруйскае прадпрыемства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.