Урад Калінінградскай вобласці: Беларусь не зможа перакрыць энэргатранзіт

Беларусь не зможа "перакрыць" пастаўкі электраэнергіі ў Калінінградскую вобласць. У абласным урадзе Калінінграда такія асцярогі лічаць беспадстаўнымі, перадае РИА "Новости". Кіраўніцтва рэгіёна сцвярджае, што сёння для іх галоўным пастаўшчыком электраэнергіі з'яўляецца Смаленская атамная станцыя. У вобласць энергія ідзе транзітам праз Беларусь і Літву. "Калі дзесьці хтосьці паспрабуе абмежаваць пастаўкі, тое абмяжоўваць давядзецца і саміх сябе. Наўрад ці гэта будуць рабіць. У дадзеным выпадку гэта плоскасць палітычная, але не эканамічная", — адзначае абласны міністр інфраструктуры Аляксандр Рольбінаў.

Нагадаем, на пачатку студзеня "Белэнэрга" заявіла пра магчымае спыненне транзіту расійскай электраэнергіі ў Калінінградскую вобласць з-за няўзгодненасці яго ўмоваў з кампаніямі з РФ.

Перамовы, пачатыя ў Мінску 12 студзеня паміж "Інтэр РАО ЕЭС" і "Белэнэрга" па пастаўках расійскай электраэнергіі ў Беларусь і яе транзіту ў Калінінград, працягнуцца на гэтым тыдні.

Калінінградская вобласць, у сілу яе эксклаўнага геапалітычнага становішча і вострага дэфіцыту ўласных энергарэсурсаў, знаходзіцца ў энергетычнай залежнасці ад дзяржаваў Балтыі і Беларусі. Праз іх тэрыторыі ажыццяўляецца транзіт з асноўнай тэрыторыі Расіі да 30% электраэнергіі, 100% газу, нафтапрадуктаў і вугля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі