Урад Беларусі распрацоўвае меры па развіцці бізнэсу ў рэгіёнах

Урад Беларусі распрацоўвае меры па развіцці бізнэсу ў рэгіёнах

29 кастрычніка ў Аляксандра Лукашэнкі адбылася нарада, прысвечаная ўдасканаленню ўмоваў для бізнесу ў рэгіёнах. Кіраўнік Беларусі прапанаваў паглядзець, якія вынікі прынёс яго дэкрэт №6, падпісаны ў траўні 2012 года. Дакумент даваў вялікія льготы, у тым ліку падатковыя, прадпрымальнікам і прыватным прадпрыемствам, якія працуюць у малых гарадах і ў вёсцы.

Па словах першага намесніка прэм'ер-міністра Васіля Мацюшэўскага, за апошнія гады вырасла колькасць прадпрымальнікаў ва ўсіх рэгіёнах. Так, на Магілёўшчыне колькасць суб'ектаў прадпрымальніцтва вырасла амаль у два разы, у Гомельскай і Віцебскай — больш як у паўтара раза, у Мінскай і Брэсцкай абласцях — у 1,3 раза.

Урад лічыць, што ў цяперашніх эканамічных умовах неабходна перагледзець асобныя палажэнні шостага Дэкрэта, а таксама ліквідаваць прававыя рознагалоссі, з якімі сутыкнуўся бізнэс. Пра гэта тэлеканалу АНТ паведаміў Васіль Мацюшэўскі.

Мацюшэўскі: "Было прынята рашэнне ў частцы самаго парадку стварэння новых прадпрыемстваў. Мы вельмі выразна вызначылі, дзе і на якіх умовах гэтыя прадпрыемствы ствараюцца. Другі тэзіс: у свой час у рамках шостага Дэкрэта была перададзена вялікая колькасць невыкарыстоўваемых плошчаў. На жаль, некаторыя прадпрыемствы да гэтага часу неэфектыўна іх выкарыстоўваюць. Гэтае пытанне мы абмеркавалі".

Таксама на нарадзе было вырашана кампенсаваць штрафы, звязаныя з парадкам фармавання статутных фондаў. Па словах чыноўнікаў, штрафныя санкцыі ўжываліся ў выніку неадназначнага тлумачэння нормаў дэкрэта.

Урад намераны за два-тры тыдні дапрацаваць дакумент і аддаць канчатковы варыянт кіраўніку Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі