Урад абмяркоўваў стратэгію развіцця эканомікі Беларусі да 2030 года (відэа)

У яе склад увайшлі пераважна навукоўцы. Вось як бачыць стратэгію Уладзімір Гусакоў, старшыня прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук:

"Мы лічым, што больш людзей павінны займацца нанатэхналогіямі і нанаматэрыяламі, біятэхналогіямі, касмічнымі тэхналогіямі, атамнай энергетыкай. Калі сёння гэтыя напрамкі складаюць у валавым унутраным прадукце долі адсотка, то ў перспектыве яны павінны дамінаваць пры складанні ВУП".

Беларускія навукоўцы прапануюць ураду закладаць у аснову любой вытворчасці выключна навуковыя веды і распрацоўкі. Яны перакананыя, што гэта дапаможа нашай краіне выйсці на самы высокі ўзровень тэхналагічнага развіцця, адзначае тэлеканал АНТ.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі