Упраўленне "К" не дапамагае ў барацьбе з наркадылерамі з Telegram

Здымак носіць ілюстрацыйны характар / globallookpress.com 
Здымак носіць ілюстрацыйны характар / globallookpress.com 

Упраўленне "К" Міністэрства ўнутраных спраў не займаецца выяўленнем наркагандляроў, якія працуюць у Telegram. Пра гэта ў адказ на пытанне Еўрарадыё распавёў начальнік упраўлення Вадзім Усціновіч:

Пытаннямі ў дачыненні да распаўсюджвання наркотыкаў, іх спажывання займаецца спецыялізаванае падраздзяленне [Галоўнае ўпраўленне па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі. — Еўрарадыё]. Упраўленне "К" не мае ніякага дачынення да гэтых дзеянняў. Безумоўна, мы працуем сумесна. Але якіх-небудзь зваротаў да маёй службы па факце наяўнасці складу злачынства ў такіх дзеяннях не было, мы не праводзілі праверак”.

Упраўленне па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій (таксама яго называюць Упраўленнем "К") створана ў 2001 годзе і адносіцца да структуры МУС. Яго супрацоўнікі супрацьстаяць кіберзлачынцам. Калі трэба "знайсці некага па IP" — гэта ва Упраўленне "К". Гандаль наркотыкамі наўпрост не адносіцца да злачынстваў, што тычацца інфармацыйнай бяспекі. Але сучасныя наркадылеры, каб схавацца ад правасуддзя, выкарыстоўваюць высокія тэхналогіі. Вопыт супрацоўнікаў Упраўлення "К" вельмі спатрэбіўся б, каб вылічваць іх.


Начальнік упраўлення па расследаваннях злачынстваў супраць інфармацыйнай бяспекі і інтэлектуальнай уласнасці Следчага камітэта Сяргей Гамко расказаў, што калі ў ходзе расследавання крымінальнай справы следчыя даведваюцца аб фактах, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў, то паведамляюць пра гэта ў наркакантроль.

Калі ў ходзе расследавання якіх-небудзь крымінальных спраў, звязаных са здзяйсненнем кіберзлачынстваў, мы атрымліваем такую інфармацыю, у тым ліку аб каналах зносін або аб абмене рэальных грошай на крыптавалюту і наступным здзяйсненні нейкіх незаконных аперацый, мы прадстаўляем яе ў адпаведнае спецыялізаванае падраздзяленне МУС”.

Управление “К” не помогает в борьбе с наркодилерами из Telegram
Здымак носіць ілюстрацыйны характар

Раней кіраўнік наркакантролю Генадзь Казакевіч канстатаваў, што беларускія сілавікі не маюць эфектыўных інструментаў для закрыцця телеграм-каналаў, праз якія распаўсюджваюцца наркотыкі:

Інтэрнэт спрыяльны і пажаданы для наркадылераў сваёй ананімнасцю. З прафесійнага пункту гледжання, гэта вельмі вялікая праблема, таму што мы не можам кантраляваць інтэрнэт на 100%, і тым больш не можам кантраляваць месэнджары з элементамі шыфравання”.

Сяргей Гімко кажа, што сілавікі ўсё-такі маюць магчымасць змагацца з наркабізнесам ў Telegram.

Я мяркую, што Генадзь Казакевіч канстатаваў той факт, што выяўляць такіх асоб цяжка, а не немагчыма. Злачынцы прымаюць меры да ананімнасці сваіх сеткавых зносін. І, вядома, жулік не будзе паказваць свой сапраўдны IP-адрас. Але ў нас ёсць шэраг яркіх прыкладаў, у тым ліку добрага раскрыцця крымінальных спраў, якія сведчаць аб адваротным. Я маю на ўвазе — аб выяўленні жулікаў, якія ў сваёй дзейнасці, мяркуючы, што яны будуць не заўважанымі і застануцца беспакаранымі, выкарыстоўвалі такія сэрвісы”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі