Вы тут

Упершыню жанчына стала галоўным трэнерам мужчынскай футбольнай каманды ў РБ

Алена Адамчук / Скрыншот з відэа Football Брестчины

Упершыню жанчына стала галоўным трэнерам мужчынскай футбольнай каманды ў Беларусі. Алена Адамчук прызначана галоўным трэнерам каманды другой лігі нацыянальнага чэмпіянату — ФК "Пружаны".

"Вельмі ўразілі вынікі першага круга. Не хацелася, каб так пра "Пружаны" гаварылі, — тлумачыць сваё рашэнне трэнер у каментары YouTube-каналу Football Брестчины. — ...Хацелася падтрымаць".

Таксама Адамчук прызнаецца, што хацела паспрабаваць свае сілы на новым узроўні. Раней Адамчук гуляла ў чэмпіянаце за жаночыя каманды — "Бабруйчанку", "Нёман", "Надзею", "Вікторыю", выклікалася ў зборную Беларусі. Яна працавала трэнерам у дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе ў Пружанах.
 
"Пружаны" гуляюць у зоне Брэсцкі дывізіён-Захад, займаюць там шостае месца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.