Унучка Лукашэнкі больш не будзе весці спартыўнае шоу на БТ

Дар'я Лукашэнка / @sputnikby
Дар'я Лукашэнка / @sputnikby

У новым сезоне ў экстрэмальнага рэаліці-шоу "Героі", якое выходзіць на "Беларусь 1", будуць новыя вядоўцы, піша "Зеркало". У першым сезоне праграму вяла ўнучка Аляксандра Лукашэнкі Дар'я. У новым сезоне яе заменіць "інтэрнацыянальны дуэт" спартыўных каментатараў (так сцвярджае анонс): беларуска Ганна Любянкова і расійскі тэлевядоўца Віктар Гусеў.

Новы сезон будзе называцца "Героі. Перазагрузка". Калі ў першым сезоне ўдзельнікамі былі падлеткі, то зараз у шоу будуць спаборнічаць прадстаўнікі шоу-бізнесу, спартсмены, тэлевядоўцы, у тым ліку карэспандэнты самога БТ. Для ўдзелу ўжо адабралі 24 чалавекі, будзе восем каманд. У анонсе праграмы гаворыцца, што склад "сапраўды зорны", але імёнаў "зорак" на БТ амаль не называюць. Згадваюць толькі пераможцу вакальнага шоу "Фактор.by" Івана Дзятлава і карэспандэнта АТН Андрэя Казлова.

Дар'я — дачка сярэдняга сына Лукашэнкі Дзмітрыя. Нагадаем, праграму "Героі" вырабляюць пад эгідай "Прэзідэнцкага спартыўнага клуба", якім кіруе Дзмітрый Лукашэнка. Раней Дар'я расказвала, як стала вядоўцай гэтай праграмы: прыйшла на кастынг і перамагла. Яна таксама тады казала, што вучыцца ў ВНУ на эканамічным факультэце. Але чым хацела б займацца ў далейшым, яшчэ не вырашыла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі