Уночы на 17 сакавіка беспілотнікі атакавалі Маскву

Атака дронаў на аэрапорт Дамадзедава

Атака дронаў на аэрапорт Дамадзедава / Калаж Еўрарадыё

Уночы на 17 сакавіка беспілотнікі атакавалі Маскву. "Гучныя бавоўны" адбыліся ў раёне аэрапорта Дамадзедава. Кіраўнік адміністрацыі Масквы Сяргей Сабянін заявіў, што там збітыя два дроны, а яшчэ па два знішчаны над Раменскай і Ступінскай акругамі горада.

Пра збітыя дроны адсправаздачылася і Мінабароны Расіі. Там іх налічылі ажно 35 — у межах васьмі рэгіёнаў краіны. 17 з 35 гэтых беспілотнікаў, паводле звестак ведамства, знішчаныя над Краснадарскім краем.

Там гэтай ноччу некалькі беспілотнікаў атакавалі Славянскі нафтаперапрацоўчы завод. На прадпрыемстве пачаўся пажар, адзін чалавек загінуў. Пазней мясцовыя ўлады паведамілі, што папярэдняя прычына смерці — сардэчны прыступ.

У Белгарадскай вобласці выбуховыя прыстасаванні, скінутыя з БПЛА, пашкодзілі лініі электраперадачы і газазабеспячэння.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі