Universal здыме фільм пра Сержа Гензбура

19 студзеня 2009 года амерыканская кінастудыя Universal і французская Studio 37 пачнуць у Парыжы здымкі карціны «Серж Гензбур, гераічнае жыццё». Рэжысёрам біяграфічнага фільма пра легендарнага французскага шансанье, мастака, акцёра і рэжысёра выступіць дэбютант, аўтар коміксаў Жоан Сфар, які таксама піша сцэнар да карціны, перадае Film.ru.

Мяркуецца, што Гензбура сыграе французскі тэатральны акцёр Эрык Эльманіна, Брыджыт Бардо - Летыцыя Каста, Джэйн Біркін - яе дачка Лу Дуайон. Фільм пачнецца з аповяду аб дзяцінстве Гензбура ў акупаваным нацыстамі Парыжы. Нагадаем, што сапраўднае імя музыкі Люс'ен Гінсбург, а яго бацькі былі габрэйскімі імігрантамі з Адэсы.

У Францыі прэм'ера фільма пройдзе ў 2010 годзе.

Фота: www.shanson-e.tk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі