Уначы ў суботу на паўднёвым усходзе Беларусі чакаюцца замаразкі
![Восеньскім днём / pixabay.com](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/squirrel-1004893_1280.jpg.webp?itok=DphOldRf)
Восеньскім днём / pixabay.com
У суботу, 15 кастрычніка, у Беларусі пераважна без ападкаў. Невялікія кароткачасовыя дажджы магчымыя толькі ў заходніх раёнах нашай краіны. Сіноптыкі папярэджваюць, што ўначы на паўднёвым усходзе Беларусі чакаюцца замаразкі — да -2.
У начныя гадзіны тэмпература паветра па краіне складзе ад +1 да +8 градусаў (у Мінску — 3-5 цяпла), у дзённыя гадзіны — ад +11 да +17 (у сталіцы — ад +13 да +15 градусаў).
![Уначы ў суботу на паўднёвым усходзе Беларусі чакаюцца замаразкі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/HT23kUrOjGs.jpg.webp?itok=POrYoKb2)
vk.com/belgidromet
![Уначы ў суботу на паўднёвым усходзе Беларусі чакаюцца замаразкі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/I0N6i36EpZU.jpg.webp?itok=Gxa44uu6)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.