Уначы ў суботу амаль па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы

Уначы ў суботу амаль па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы

У Беларусі працягвае захоўвацца анамальнае для студзеня надвор’е, якое больш адпавядае восені, чым зіме. Уначы ў суботу, 6 студзеня, амаль па ўсёй краіне прагназуюцца дажджы. У дзённыя гадзіны ападкі магчымыя месцамі, дажджы будуць невялікія. Вецер — паўднёва-заходні, 5-10 метраў за секунду, уначы яго парывы будуць дасягаць 14 метраў за секунду.

Што да тэмпературы паветра, то ў начныя гадзіны яна складзе ад -1 да +4 градусаў (у Мінску — ад +2 да +4 градусаў). Удзень чакаецца 2-7 цяпла (у сталіцы — 3-5 градусаў са знакам плюс), інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі