Уначы ў сераду амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца мокры снег і дождж

Снег вясной

Снег вясной / pixabay.com

Уначы і раніцай у сераду, 13 сакавіка, амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца снег, мокры снег і дождж. Сіноптыкі папярэджваюць, што месцамі магчымы слабы галалёд. У дзённыя гадзіны будзе пераважна без ападкаў.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -5 градусаў на паўночным усходзе да +3 на паўднёвым захадзе (у Мінску — ад 0 да -2), удзень — 3-9 цяпла (у сталіцы — ад +4 да +6).

Уначы ў сераду амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца мокры снег і дождж
vk.com/belgidromet
Уначы ў сераду амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца мокры снег і дождж

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі