Уначы ў аўторак амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца замаразкі

Снег у красавіку

Снег у красавіку / t.me/Zaslavle_Online/

Уначы ў аўторак, 23 красавіка, амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца замаразкі — ад 0 да -3 градусаў. На Гомельшчыне тэмпература паветра будзе дасягаць 5 цяпла, у Мінску — ад 0 да -2. На поўначы прагназуецца дождж з мокрым снегам (там жа чакаецца парывісты вецер — да 14 м/с). Удзень ападкі (невялікія кароткачасовыя дажджы) магчымыя месцамі на паўднёвым усходзе. У дзённыя гадзіны будзе ад +3 на паўночным захадзе да +13 у Гомельскай вобласці (у сталіцы — ад +5 да +7).

У сераду ўначы месцамі таксама магчымы мокры снег, удзень па краіне пройдуць дажджы (у некаторых раёнах — моцныя), прагназуюцца і навальніцы. Замаразкі чакаюцца толькі ў Віцебскай вобласці. Удзень — 8-15 градусаў са знакам плюс.

У чацвер пацяплее — да +21 на паўднёвым усходзе, дажджы прагназуюцца амаль па ўсёй краіне.

Уначы ў аўторак амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца замаразкі
twitter.com/belgidromet/
Уначы ў аўторак амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца замаразкі

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі