Уначы на поўначы Беларусі будзе да 10 градусаў марозу

Снегапад вясной / delfi.lt
Снегапад вясной / delfi.lt

Уначы ў аўторак, 7 сакавіка, ападкі (снег) магчымыя амаль па ўсёй тэрыторыі Беларусі. У дзённыя гадзіны снег і мокры снег магчымыя на паўднёвым усходзе нашай краіны. Сіноптыкі папярэджваюць пра слабы туман месцамі ў начныя гадзіны і раніцай, а таксама пра галалёдзіцу на асобных участках дарог.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад -2 на поўдні да -10 на поўначы (у Мінску — 4-6 марозу), удзень — ад -2 да +4 градусаў (у сталіцы — ад 0 да +2).

Уначы на поўначы Беларусі будзе да 10 градусаў марозу
vk.com/belgidromet
Уначы на поўначы Беларусі будзе да 10 градусаў марозу

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі