Уначы і раніцай у суботу амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы
![Перад дажджом / З архіва Еўрарадыё](/sites/default/files/styles/main_image_watermark_/public/2023-07/222.jpg.webp?itok=I1jSq4VN)
Перад дажджом / З архіва Еўрарадыё
Уначы і раніцай у суботу, 29 ліпеня, амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Удзень ападкі прагназуюцца ў асноўным на ўсходзе краіны і толькі месцамі. У асобных раёнах магчымыя навальніцы.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +10 да +16 градусаў (у Мінску — ад +12 да +14), у дзённыя гадзіны — 21-27 цяпла (у сталіцы — ад +22 да +24).
У нядзелю, 30 ліпеня, умовы надвор'я істотна не зменяцца. Таксама амаль па ўсёй краіне чакаюцца дажджы, а месцамі і навальніцы.
![Уначы і раніцай у суботу амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/kx9rMambEC8.jpg.webp?itok=hhHPNtTU)
vk.com/belgidromet
![Уначы і раніцай у суботу амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Ru99F6_OJN8.jpg.webp?itok=6WMg5WrT)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.