Уначы 11 траўня ў Беларусі чакаюцца замаразкі

Вясна ў Беларусі / sb.by
Вясна ў Беларусі / sb.by

Уначы 11 траўня ў Беларусі чакаюцца замаразкі — да -3. Яны магчымыя на большай частцы Гродзенскай, Брэсцкай і Гомельскай абласцей, у іншых рэгіёнах — месцамі, папярэджваюць сіноптыкі. У начныя гадзіны па краіне тэмпература паветра складзе ад +1 да +7 градусаў (у Мінску — ад +1 да +3), у дзённыя гадзіны — 16-22 цяпла (у сталіцы — ад +18 да +20).

У чацвер будзе пераважна без ападкаў. Толькі на ўсходзе краіны месцамі прагназуюцца невялікія кароткачасовыя дажджы і нават навальніцы.

Уначы 11 траўня ў Беларусі чакаюцца замаразкі
vk.com/belgidromet
Уначы 11 траўня ў Беларусі чакаюцца замаразкі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі