Вы тут

Уладзіслаў Ганчароў заваяваў золата Еўрагульняў праз гадзіну пасля жонкі

Уладзіслаў Ганчароў / Reuters

25 чэрвеня Уладзіслаў Ганчароў заваяваў золата II Еўрапейскіх гульняў у індывідуальным турніры па скачках на батуце. І зрабіў ён гэта праз гадзіну пасля жонкі, якая таксама ўзяла залаты медаль. Ганна Ганчарова была першай у сінхронных скачках на батуце.

Ганчарову 23 гады. Ён — алімпійскі чэмпіён 2016 года.

На Еўрапейскіх гульнях зборная Беларусі мае 41 медаль (14 залатых, 9 срэбных і 18 бронзавых).

БЕЛТА