Уладзіміра Макея пахаваюць на Усходніх могілках у Мінску

Владимир Макей / Еврорадио 

Уладзіміра Макея пахаваюць на Усходніх могілках у Мінску. Урад стварыў адмысловую камісію, якая зоймецца арганізацыяй пахавання. У яе ўвайшлі прадстаўнікі розных ведамстваў.

Міністэрства абароны павінна забяспечыць цырымонію развітання ў Цэнтральным Доме афіцэраў. Дата і час цырымоніі развітання будуць паведамлены дадаткова.

Міністр замежных спраў раптоўна памёр 26 лістапада. “Наша Ніва” са спасылкай на свае крыніцы паведамляе, што ў Макея здарыўся інфаркт, але ён не звярнуўся своечасова па медыцынскую дапамогу, бо не палічыў пагаршэнне самаадчування сур'ёзным.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.