Уладзімір Пуцін заклікаў Украіну адвесці войскі ад гарадоў у Данбасе

Акрамя таго, Пуцін заклікаў спыніць прымяненне авіяцыі супраць мірнага насельніцтва ў Данбасе, перадае РБК. Расійскі кіраўнік лічыць, што Кіеў і паўднёвы ўсход Украіны павінны дасягнуць дамоўленасці наконт мірнага ўрэгулявання 5 верасня на сустрэчы кантактнай групы ў Мінску. 

На думку прэзідэнта Расіі, на паўднёвым усходзе трэба адкрыць гуманітарныя калідоры для бежанцаў і дастаўкі гуманітарных грузаў. Туды таксама павінны прыехаць рамонтныя брыгады для аднаўлення аб'ектаў сацыяльнай інфраструктуры. 

Таксама Пуцін распавёў і пра сённяшнюю тэлефонную размову з прэзідэнтам Украіны: "Сапраўды, сёння раніцай мы гаварылі па тэлефоне з прэзідэнтам Парашэнкам, і нашыя погляды, ва ўсякім выпадку, як мне падалося, на шляху ўрэгулявання канфлікту вельмі блізкія". 

Фота — inforesist.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі