Уладзімір Пуцін выказаўся супраць рэлігіі ў расійскіх школах

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін выказаўся супраць увядзення ў расійскіх школах абавязковага вывучэння рэлігіі. Пра гэта ён заявіў на паседжанні федэральнай рады па нацпраектах.
"У нас у канстытуцыі царква аддзеленая ад дзяржавы. Калі ўводзіць рэлігію, то трэба мяняць канстытуцыю. Я лічу, што гэтым не час займацца”, - зазначыў расійскі прэзідэнт.

Нагадаем, што ў Раіі працягваюцца спрэчкі з-за імкнення Рускай Праваслаўнай Царквы выкладаць у школе “Асновы праваслаўнай культуры”.

Супраць гэтага выступаюць прадстаўнікі іншых канфесіяў, прыхільнікі свецкай дзяржавы, шэраг акадэмікаў РАН, якія напісалі адкрыты ліст прэзідэнту РФ у гэтай справе.

Паводле tden.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі